Сольны канцэрт Віталя Артыста

14 лютага ў малой залі к/з «Менск» прайшоў сольны канцэрт лідэра гурта «Безь Білета»  Віталя Артыста.

«Адзін кватэрнік» прайшоў у выглядзе імправізаванай рэпэтыцыі, творчага экспэрымэнту зь сяброўскім «паказам талентаў з хорам менскай публікі», запісамі новых варыяцыяў песень і запальваючымі танцамі.

307cq17n9972a9v50bgzz9r8rf7sx3-org

Хацелася прыбраць усе крэслы з залі, і ўтульна разьмясьціцца наўпрост на падлозе, слухаючы і падпяваючы вядомыя песьні Віталя, пазнаваць няхай і не па першых нотах песьні ў новай аўтарскай апрацоўцы, пляскаць у рытм да горычы ў далонях.
Камэрнае сьвятло, вясёлы відэашэраг на экране і шчырая мітусьня Віталіка на сцэне паміж музычнымі інструмантамі. У першай частцы кватэрніку Віталь заўважна хваляваўся, «голас дрыжэў як у Барыса Грэбеншчыкова».
Але гэта таксама надавала свой настрой вечарыне — усё было па-добрамушчыра і бадзёра, зь вясёлымі камэнтарамі і зацікаўленымі падглядкамі з-за сцэны іншых удзельнікаў каманды вечару як быццам на першым паказе новай тэатральнай пастаноўкі. Першым падтрымаць сябра выйшаў былы гітарыст «Безь Білета» Сяргей Бакавец.
Вечар не нагадваў звычайны канцэрт з акустычнымі песьнямі пад гітару, гэта быў хутчэй сяброўскі кватэрнік з гульнёй «я ніколі не рабіў гэтага». У залю сыпанулі папяровыя самалёцікі, а на сцэну далучыўся «сябра і партнэр» Віталя кліпмэйкерМацей Сабураў. Пару хвілінаў на наладку, запіс фону на толькі што «прыехаўшым» з Бэрліну лупэры — і адна з шыкоўнейшых прэзэнтацыяў вечару гатовая — песьня «Шла дальше» ў выкананьні Мацея.
А далей ужо цяжка было разабраць, дзе сцэна, а дзе заля з публікай. Віталь дастаў дыктафон і прапанаваў усім прысутным «застацца на старонках гісторыі песьні «Мая краіна — Беларусь», якую «безьбілетнікі» зараз рыхтуюць у новай апрацоўцы. «Хор менскай публікі» заўзята засьпяваў вядомы прысьпеў — запіс зроблены, кватэрнік працягваецца!
Сольнік Віталя Артыста можна сьмела назваць удалым творчым экспэрымэнтам — напрыканцы падавалася, што гэты вечар — супольны экспэрымэнт усіх разам узятых: і Віталя, і ягонай творчай каманды, і ўсёй публікі, і маленькай дзяўчынкі, якая дзёрзка цягала нашага фатографа за бараду:) Хочацца яшчэ раз зайсьці ў госьці!
Рэрартаж з generation.by

Каментары

Калі ласка, зарэгіструйцеся для каментавання.

Каталог TUT.BY