Лепшыя альбомы 2009 паводле Experty.by

Лепшыя альбомы 2009 паводле Experty.by: The Toobes атрымаў 4 узнагароды!

Музычныя экспэрты вызначылі лепшыя альбомы году. Узнагароджаньне пераможцаў музычнай прэміі праекту Experty.by прайшло  ў страўні «Камяніца». Нешматслоўныя The Toobes зьвезьлі з закрытай прэзэнтацыі 4 узнагароды за лепшы альбом 2009 году.

we

Традыцыйна ў вызначэньні лепшых альбомаў па вэрсіі праекту Experty.by ўзялі сталыя аўтары сайту: музычныя крытыкі Зьміцер Падбярэскі, Алег Клімаў, Сяргей Будкін і Зьміцер Безкаравайны. Таксама да праекту далучаныя яшчэ 8 прадстаўнікоў розных беларускіх СМІ, якія разам з «штатнымі» экспэртамі склалі «Вялікае журы» і таксама вызначылі сваіх пераможцаў. Як і летась асобна былі адзначаныя лепшыя альбомы па вэрсіі «Журы замежных экспэртаў».
Сёлета Experty.by увялі новую намінацыю — «Прыз народных экспэртаў», пераможцы ў якой вызначаюцца шлягам інтэрнэт-галасаваньня зарэгістраваных карыстальнікаў сайту. Таксама леташняя намінацыя «Лепшы фольк-альбом» сёлета замененая на «Лепшы беларускамоўны альбом», бо, як патлумачылі заснавальнікі прэміі, «у гэтым годзе амаль ня было фолькавых альбомаў, таму, на жаль, фольк-узнагароду адклалі да лепшых часоў».
The Toobes быў зусім нешматслоўны і амаль не камэнтаваў свае ўзнагароды, але па выніку на траіх хлопцы атрымалі ажно чатыры перамогі за альбом «Hello»: як лепшы альбом паводле экспэртаў, паводле вялікага журы, як лепшы дэбютны альбом і лепшы рок-альбом.
Па пятох за The Toobes ішлі магілёўскія «Глюкі» — гурт, які ўжо не існуе, але музыкі з гурта цяпер стварылі новы праект «Akute». Альбом «Глюкаў» «Ідыятызм» атрымаў перамогу ў намінацыі «Лепшы беларускамоўны альбом». У ТОП-10 музычных і народных экспэртаў гурт атрымаў 2-е месца.
Узнагароды 2009 году раздадзеныя, а Experty.by ужо гатовыя да музычных адкрыцьцяў году гэтага. Фармат прэміі мяняць таксама пакуль не плянуюць, бо як і летась Зьміцер Безкаравайны адзначае, што «задача гэтых узнагародаў — вылучыць найлепшыя альбомы і зрабіць так, каб пра гэта напісала прэса».

Пераможцы ў намінацыях:

Лепшы дэбютны альбом — The Toobes «Hello»

Лепшы поп-альбом — Atlantika «Taboo»

Лепшы рок-альбом — The Toobes «Hello»

Лепшы рэкард-лэйбл — «West Records»

Лепшы беларускамоўны альбом — «Глюкі» «Ідыятызм»

Прыз народных экспэртаў — CherryVata «ViaVanilla»

Прыз замежных экспэртаў — Port Mone «Dip»

Прыз вялікага журы — The Toobes «Hello»

Лепшы альбом — The Toobes «Hello»

Рэрартаж з generation.by

21 лютага 2010 - admin  

Каментары

Калі ласка, зарэгіструйцеся для каментавання.

Каталог TUT.BY